
Акцыя “Месца Пуціна ў турме” прайшла ў грузінскім Батумі каля вежы Алфавіт. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 30-ці актывістаў з антываеннай супольнасці “Расеяне Батумі”:
– Мы не “зомбі”, мы не падтрымліваем вайну. Мы супраць рэжыму, супраць улады. Мы не хочам, каб наша краіна была пачварай і рабіла тое, што яна робіць. Таму важна, каб свет бачыў, што грамадзяне Расейскай Федэрацыі, я не кажу расейцы, бо гэты тэрмін вельмі дзіўны, не падзяляюць тое, што адбываецца.
– Мы выйшлі сюды, каб хаця б проста паказаць адзін аднаму, што мы тут ёсць. Што арамя самога сябе, тут ёсць хтосьці яшчэ, хто цябе падтрымлівае, хто не баіцца таго, што адбываецца. Выходзіць важна, тым больш калі мы знаходзімся за мяжой. У нас нашмат больш магчымасцяў гэта рабіць, чым у тых, хто застаецца ў Расеі.
Акцыя ў Батумі была часткай міжнароднай акцыі, арганізаванай удзельнікамі руху Free Russians Global. Асноўная ж пратэстная акцыя “Пуцін, Гаага чакае!” прайшла 7-га траўня каля будынку міжнароднага суда ў Гаазе, у дзень інаўгурацыі Пуціна ў Маскве.







Беларускае Радыё Рацыя






