14 снежня 2023 года Еўрапейская Рада надала Грузіі статус краіны-кандыдата ў сябры Еўрапейскага Звязу, а з Украінай і Малдовай пастанавіла пачаць перамовы пра далучэнне да ЕЗ.

Да гэтай падзеі прымеркавана супольная акцыя, якая пройдзе ў Батумі 15 снежня а 20-й гадзіне. Падрабязнасці распавёў наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Беларуская дыяспара запрашае беларусаў сабрацца 15 снежня на плошчы Еўропы, каб разам з грузінамі, украінцамі і малдаванамі адзначыць поспехі іншых краін на шляху да сяброўства ў ЕЗ. Каб засведчыць, што беларусы таксама прагнуць еўрапейскай будучыні да сваёй Радзімы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/Tbilisi_life






