У грузінскім Батумі, у прасторы Аксяродак» 9-га жніўня а 19.30 беларусы Батумі ладзяць вечар успамінаў тых падзей, якія адбыліся ў 2020-м.

Пра будучую імпрэзу распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Падчас падзе вас чакаюць успаміны жніўня 2020, спевы разам са “Спеўным сходам”, вершы прачытае вядомы беларускі літаратар Стась Карпаў. А таксама пад канец імпрэзы будуць спевы пад гітару, гарбата, печыва, жывыя размовы пра падзеі пяцігадовай даўніны. І, канешне, застанецца месца для памяці, для сімвалаў, для надзеі.
Беларускае Радыё Рацыя






