Позна ўвечары і ноччу ў Беларусь заляцелі некалькі шахедаў. Спачатку два шахеды зайшлі праз Камарын і выйшлі ў Чарнобыльскую зону, вяртаючыся ва Украіну. Затым шахед зайшоў у раёне Любеча. Тады быў узняты дзяжурны знішчальнік ВПС Беларусі з аэрадрома «Баранавічы». Апоўначы заляцелі яшчэ два шахеды. Праз 15 хвілін – чарговыя два беспілотнікі. Пра гэта паведамляе маніторынгавая група Беларускі Гаюн.

Тым часам, расейскія акупанты прасунуліся ва ўкраінскім горадзе Часаў Яр на Данеччыне і ў бок горада Курахава, інфармуюць аналітыкі DeepState. Між тым, месца правядзення другога саміту міру па Украіне яшчэ не вызначана, працягваюцца перамовы з краінамі. Паводле МЗС Украіны, яна імкнецца да ўдзелу ў мерапрыемстве як мага большай колькасці краін т. з. глабальнага Поўдня.
Беларускае Радыё Рацыя






