У Віцебску і на палігоне Лепельскі дадзены старт сумесным вучэнням з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ “Узаемадзеянне-2025”, “Пошук-2025” і “Эшалон-2025”, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

На цырымоніі адкрыцця ў Віцебску начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл – першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў аб важнасці АДКБ для забеспячэння бяспекі.
«Сёння ваенна-палітычная абстаноўка, якая складваецца ў свеце, такая, што яе нельга назваць спакойнай, і нам неабходна ў гэтых умовах трымаць порах сухім. Менавіта таму мы ўдзяляем вялікую ўвагу падрыхтоўцы органаў кіравання і штабоў, войскаў, сістэмы калектыўнай бяспекі», – сказаў ён.
Вучэнні АДКБ “Узаемадзеянне-2025”, “Пошук-2025” і “Эшалон-2025” пройдуць на палігонах “Лосвіда” і “Лепельскі” з 31 жніўня па 6 верасня.






