Кіраўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных заставаў.

Іх плануюць увесці ў эксплуатацыю да канца года, паведаміў у тэлеэфіры старшыня камітэта Канстанцін Моластаў. Паводле яго, сёлета ўжо былі створаныя дзве такія заставы.
Пра сітуацыю на мяжы Беларусі з Украінай Моластаў сказаў, што яна “не тое, што трывожная, а звыкла напружаная”. “Мы падвышаем шчыльнасць аховы дзяржаўнай мяжы”, — запэўніў кіраўнік ДПК.
Кантакты з заходнімі калегамі, паводле Канстанціна Моластава, цяпер зводзяцца да “перапіскі службовай”, хаця раней “былі жывыя зносіны, сустрэчы і гэтак далей”.






