BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі выпаў першы снег

Аб першым снезе ў Віцебскай вобласці піша reform.news са спасылкай на паблік “Віцебск. Галоўнае”. Паведамляецца, што снег выпаў у Браслаўскім раёне.

Суполка “Гомель. Галоўнае” таксама перадае, што ў абласным цэнтры ўпершыню сёлета пайшоў снег. Фота і відэа дзеляцца падпісчыкі.

Сіноптыкі папярэджвалі, што на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снега. На паўночным усходзе Беларусі можа ўтварыцца слабы галалёд, а на дарогах — галалёдзіца.

Беларускае Радыё Рацыя