Будынак “Беларускага Дома” ў Варшаве могуць адабраць. Пра гэта ў сацсетках паведаміў журналіст Ігар Кулей. “І справа нават не ў тым, што паўсюдна скарачаецца фінансаванне і закрываюцца чарговыя ініцыятывы. А ў тым, што беларусы ў эміграцыі не навучыліся аптымальна распараджацца рэсурсамі, якія ў нас ёсць”, — піша Кулей.
Журналіст нагадвае, што будынак перадалі беларусам чатыры гады таму. За гэты час будынак даваеннага часу так і не быў адрамантаваны. Ігар Кулей заклікае арганізатараў сустрэч, канферэнцый ды розных іншых івэнтаў звярнуць увагу на гэты будынак.
Беларускае Радыё Рацыя






