BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларускай акадэміі ў Польшчы сёлата будзе першы выпуск

Беларуская акадэмія, якая працуе ў Польшчы, сёлата зробіць свой першы выпуск. Напачатку красавіка 16 студэнтаў акадэміі будуць абараняць свае дыпломы, яны навучаліся на спецыяльнасці «Адміністрацыя».

Кажа доктар навук, прафесар, каардынатар Беларускай акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава:

-На сённяшні дзень мы адныя, каторыя вучаць па-руску, па-беларуску. Па спецыяльнасцях не філалагічных і пад дыплом. Безумоўна, беларусы маюць магчымасць паступаць у польскія ВНУ, але гэта ўжо будзе па-польску ці па-ангельску. Гэта ўжо будзе змест адукацыі не звязаны з Беларуссю, гэта будзе звязана з Польшчай.

А ў гэтым годзе Беларуская акадэмія ўпершыню набрала групу з 15 чалавек у магістратуру. Галоўны партнёр Беларускай акадэміі ў Польшчы – Вышэйшая школа кіраўнічых кадраў у Коніне.

Беларускае Радыё Рацыя