У Маладзёвым Хабе або Беларускай прасторы «Робім разам» прайшла творчая сустрэча з украінскай паэткай, кампазітаркай, спявачкай Ганнай Стапкевіч-Сяровай.

Ганна з Львова, 8 год жыве на дзве краіны: Украіну і Польшчу. Былая настаўніца даўно займаецца творчасцю. Выдала дзве кнігі вершаў, яе вершы-малітвы гучаць у царкве. Гаворыць Ганна Стапкевіч-Сярова:
-Кампазітары кажуць, што кожны верш можна праспяваць. Я стварыла праект “Песня ратуе жыццё”. Падышла да дырэктара дома культуры і кажу, што я ўсё, што магла, зрабіла. Будзем збіраць сродкі на дапамогу хлопцам на лініі фронту. І мы правялі ўжо тры канцэрты дабрачынныя ў Варшаве. Мы сабралі грошы і купілі тры генератары, адзін цеплавізар і ліхтарыкі.
Збіраць сродкі спевамі і чытаннем вершаў на патрэбы ўкраінскім ваярам Ганне дапамагае 8-гадовая ўнучка Юля, якая спявае разам з бабуляй і чытае яе вершы.





Беларускае Радыё Рацыя






