BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларускай школе ў Грузіі распачаўся навучальны год

15 верасня ў Грузіі распачаўся навучальны год і ў Батумі запрацавала беларуска-французская школа. 

Аксана Акуневіч

Пра праблемы школы і як будуць адбывацца заняткі,  распавядае заснавальніца гэтай навучальнай ўстановы Аксана Акуневіч:

-Заняткі ў беларускія дні будуць на базе “Аксяродка”, а грузінскія дні на базе грузінска-французскай школы імя Дзюма. Гэта нашы партнёры, якія дазваляюць нам даваць афіцыйную адукацыю нашым вучням. На жаль, ніякага знешняга фінансавання мы не знайшлі.

Па словах Аксаны, яна ўжо не ведае, куды звярнуцца па дапамогу, бо знешняга фінансавання ў школы няма:

-На днях таксама высветлілася што Павел Баркоўскі, які зараз адказвае за нацыянальнае адраджэнне, не ведаў, што ў нас школа дзейнічае. Мне падаецца, што на Грузію зараз увогуле фінансаў няма. Толькі самім неяк.

Школа ў Батумі –  адзіная на ўвесь Каўказ,  у якой навучанне адбываецца па-беларуску. Навучанне ў школцы дае магчымасць афіцыйна атрымаць у Грузіі від на жыхарства ў гэтай краіне.

Беларускае Радыё Рацыя