BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларускім Доме Варшавы адсвяткавалі гадавіну бітвы пад Воршай

У Беларускім Доме Варшавы адсвяткавалі 510-ую гадавіну бітвы пад Воршай.

Падрыхтавала мерапрыемства «Вольная Беларусь». Кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк расказаў удзельнікам свята пра тое, якімі мужнымі ваярамі былі нашыя продкі. Калі 30 тысяч вялікалітоўскага войска пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага пабіла 80 тысяч маскавітаў, гаворыць Зянон Пазьняк:

– Гэта агульнанацыянальнае свята. Вельмі важнае на сённяшні дзень. Таму што на сённяшні дзень ідзе вайна з маскалём. Яна ўжо амаль вечна ідзе, амаль 500 гадоў. Сёння вельмі важна адзначыць гэты дзень, каб людзі памяталі, што так, як змагаліся нашыя продкі і перамаглі, так павінны змагацца мы – і мы пераможам.

Прысутных расчуліў учынак маладой беларускі Дар´і Каспаровіч з Бельгіі, якая 7 верасня прывезла для палка Каліноўскага пазадарожнік, куплены за сабраныя для вакацый грошы. Скончылася свята агульным выкананнем ваярскай песні «А дзе ж тыя ваяры?».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя