Там адбыўся “Марафон лістоў”: актывісты напісалі словы падтрымкі тым, хто за кратамі. Наўзамен можна было атрымаць падарункі, сярод якіх былі шоперы і цішокі ад Dissidentby.

Распавядаюць мадэратары падзеі Павел Хаванскі і Алёна Панамарова:
-Канешне, мы рыхтаваліся загадзя і нашыя валанцёры пісалі лісты загадзя. Мы разам арганізоўваем гэтае мерапрыемства з іншымі ініцыятывамі, якія займаюцца абаронай правоў палітвязняў. І ў тым ліку напісаннем лістоў.
-Не хацеў, каб быў Дзень палітвязня, а каб палітвязняў не было. Так было б ідэальна.
У Варшаве ініцыятыва ладзілася афлайн цягам 3 гадзін.





Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя