Раз на тыдзень працягваюць сустракацца беларусы ў межах Беларускага Моўнага Клуба ў Гданьску.

Галоўнае – гэта камунікацыя, а не толькі вывучэнне граматыкі ці лексікі, – адзначыў адзін з арганізатараў, спадар Андрусь:
-Клуб існуе ўжо трэці год. І адразу ён з’явіўся, як суполка людзей, якія хацелі б размаўляць на беларускай мове. Гэта самыя розныя людзі – розныя прафесіі, розныя інтарэсы. Аб’ядноўвае тое, што людзям цікава размаўляць на роднай мове.
У бліжэйшую нядзелю, 18 лютага, Беларускі Моўны Клуб будзе падпісваць паштоўкі салідарнасці. Сустрэча адбудзецца па адрасе ECS, Plac Solidarności, 1, зала 3.36. Пачатак а 15-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя