BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з дэпутаткай Сэйму Аліцыяй Лапкоўскай-Голась

Аліцыя Лапкоўска-Голась на сустрэчы лідараў беларускай меншасці ў Беларускім Радыё Рацыя.

У сядзібе Беларускага Радыё Рацыя 28 ліпеня прайшла сустрэча з дэпутаткай Сэйму Аліцыяй Лапкоўскай-Голась. Гэта было спатканне з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

На сустрэчы з дэпутаткай Сэйму прысутнічалі Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, дырэктар Цэнтру Беларускай Культуры Анатоль Вап і яго намесніца Ілона Карпюк, прафесар Алег Латышонак, старшыня Праграмнай Рады ЦБК, дарадца Маршалка Падляшскага ваяводства Аляксандар Васылюк, Старшыня Фонду “Тутака” Павел Станкевіч, прадстаўнік Таварыства на карысць дзяцей і моладзі, што вывучае беларускую мову “АБ-БА” Пётр Мулярчык, журналіст і прадстаўнік беларускай меншасці Мікола Ваўранюк.

Найбольшая ўвага на сустрэчы была наданая праблемам беларускамоўнай адукацыі на Падляшшы. Гутарка ішла таксама пра іншыя праблемы развіцця беларускай культуры ў Польшчы. Аліцыя Лапкоўская-Голась пацвердзіла сваю гатоўнасць лабіраваць інтарэсы беларускай нацыянальнай меншасці Падляшша ў Сейме.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Сустрэча ў рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя.
Задаваліся шматлікія пытанні па развіцці беларускай адукацыі на Падляшшы.
Прадстаўнікі нацынальных меншасцяў на сустрэчы з дэпутаткай.
Прадстаўнікі нацынальных меншасцяў на сустрэчы з дэпутаткай.
Дыскусія ў сядзібе Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя