BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беластоцкім «Арсенале» адкрыліся выставы мастакоў з Украіны і Паўднёвай Афрыкі

У беластоцкім «Арсенале» адбыўся падвойны вернісаж. На суд публікі былі прадстаўлены выстава паўднёваафрыканскага мастака Уільяма Кентрыджа «Я не я, і конь не мой», а таксама выстава мастачкі з Украіны Аляўціны Кахідзэ «Расліны і людзі».

Кажа Аляўціна Кахідзэ:

-Я паказала ўсё, што зрабіла цягам апошніх двух з паловай гадоў. Сядзела вельмі блізка да расейскіх танкаў у Кіеўскай вобласці каля Бучы, праца пра гэта. Потым праца пра маю сям’ю.

Выставу з элементамі відэаінсталяцыі паўднёваафрыканскага мастака Уільяма Кентрыджа прадставіла дырэктарка галерэі “Арсенал” Моніка Шэўчык.

Абедзве выставы даступныя для агляду да 25-га студзеня 2025 года ўключна. 7-га снежня па выставах будзе зладжана экскурсія на ўкраінскай мове, а 14-га снежня – на беларускай мове. Пачатак а 12-й.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя