BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беластоцкім хабе «Новая Зямля» адзначылі Дзень роднай мовы


У хабе “Новая Зямля” ў Беластоку беларуская дыяспара адзначыла  Дзень роднай мовы.

Удзельнікі напісалі дыктоўку па тэксце Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому» і падзяліліся ўражаннямі:

– Паглядзець на прыгожых файных беларусаў, сапраўдных беларусаў і таксама напісаць дыктоўку. Пішу не першы раз. Не буду казаць, як адзін сказаў, што вырасла на вершах Быкава.

– Быкаў – гэта мой любімы аўтар. Пісала ў 2021 годзе, калі Святлана Ціханоўская дыктавала.

– На дыктоўцы першы раз. Здаецца больш-менш лёгка, хоць і з элементамі трасянкі. Я не вельмі добра размаўляю па-беларуску, але ўдзельнічаю і салідарная з беларускай мовай.

– Штогадовая ініцыятыва, у якой я стараўся заўсёды ўдзельнічаць. У нас у Гародні з 2007 года праходзяць штогадовыя дыктоўкі. Гэта важная ініцыятыва. Як і многія народы свету маюць такія традыцыі, мы ў гэтым сэнсе падгледзелі калісьці ў палякаў, яны ў кагосьці яшчэ раней падгледзелі. І гэта прыгожая традыцыя, і файна, каб розныя мовы захоўваліся і развіваліся. А беларусы ад Чыкага да Токіа пішуць гэтую дыктоўку, і гэта супер.

Акрамя гэтага ў хабе ў межах Дня роднай мовы прайшла інтэлектуальная гульня – квіз, падрыхтаваная “Падлеткавым Клубам”. Адпаведна адбылася і дэкламацыя беларускіх вершаў ад усіх жадаючых.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя