BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоцкім універсітэце адбываецца канферэнцыя, прысвечаная вайне ва Украіне

Беластоцкі ўніверсітэт ладзіць навуковую канферэнцыю, прысвечаную міжнародным адносінам ва ўмовах вайны ва Украіне.

Удзельнікі канферэнцыі — студэнты, магістранты і дактары навук польскіх і ўкраінскіх універсітэтаў. Сустрэчы адбываюцца на базе факультэта біялогіі, для ўдзельнікаў падрыхтавана тэматычная літаратура.

Пра канферэнцыю распавёў дэкан факультэта міжнародных адносінаў Адам Бартніцкі:

Гэта першая канферэнцыя, якая адбываецца на факультэце міжнародных адносінаў. Ну і сімптаматычна, што студэнты першымі зрабілі такую працу і арганізавалі сапраўды вельмі добрую канферэнцыю і сапраўды з вельмі добрымі рэфератамі. Будзем старацца выдаць, можа не ўсе працы, якія прагучалі на канферэнцыі, але кнігу, датычную вайне ва Украіне і агрэсіі Расеі ва Украіне, якая пачалася ў 2014 годзе, а я нават сказаў бы, што раней, лічу, што пачатак расейскай агрэсіі – з часоў Памаранчавай рэвалюцыі.

Канферэнцыя адбываецца напрацягу двух дзён — у чацвер і пятніцу. У дакладах даследуюцца праблемы дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей і рэакцыя сусветнай супольнасці на гвалт, звязаны з вайной ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя