BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоцкім універсітэце гаварылі пра фотаздымкі часоў паўстання 1863 года

На аддзяленні гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта прайшла адкрытая сустрэча Студэнцкага навуковага кола гісторыкаў. На якой, сярод іншага, абмеркавалі тэму фотаздымкаў часоў паўстання 1863 – 64 гадоў. Пра тое, як праходзяць даследаванні і якую інфармацыю можна даведацца з фотаздымкаў, зробленых больш за 160 гадоў таму, прысутным распавядаў – дактарант школы гуманітарных навук пры Беластоцкім універсітэце Каміль Здраеўскі:

Была сустрэча нашага навуковага кола, на якім прэзентаваў фотаздымкі паўстанцаў 1863 года, а таксама якія навуковы праблемы з гэтым звязаныя. Напрыклад, гэта можа быць правільная ідэнтыфікацыя дадзенай асобы, атэлье ў якім быў выкананы фотаздымак. Таксама, як на іх падставе можам гэтую асобу прыпісаць да канкрэтнай паўстанчай фармацыі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Па словах даследчыка да нашых дзён захаваліся некалькі тысяч фотаздымкаў часоў паўстання 1863 года. Пераважная большасць – гэта выявы паўстанцаў, зробленых у асноўным на тэрыторыі Аўстра-Венгерскай імперыі ў Львове ды Кракаве.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя