Ва ўніверсітэце ў Беластоку прайшла ІІІ Міжнародная канферэнцыя “Літаратура і кантэксты”. Гэтым разам навуковая сустрэча была прысвечаная творчасці прафесара Яна Чыквіна.

Беларускі паэт і заснавальнік літаратурнага аб’яднання «Белавежа», быў таксама шматгадовым супрацоўнікам Беластоцкага ўніверсітэта. Канферэнцыю адкрылі студэнты сваім фільмам пра славутага выкладчыка, кажа кандыдат навук Агнешка Бачэўская:
-На сённяшняй сустрэчы ішла размова пра творчасць Яна Чыквіна, але таксама і пра яго навуковыя працы.
Міжнародную навуковую канферэнцыю завяршыў даклад Враціслава Карпішка з Чэхіі, які прысвяціў свой выступ падляшскай мове. 18 траўня Яну Чыквіну споўнілася б 85 гадоў.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя