У Беластоку адбыўся семінар «Бяспека ўсходняй граніцы Еўрапейскага Звяза», арганізаваны Факультэтам міжнародных адносін Універсітэта ў Беластоку сумесна з Рэгіянальным цэнтрам міжнародных дэбатаў у Падляшскім ваяводстве.

Сярод абмеркаванага прафесар Універсітэта ў Беластоку Даніэль Бацькоўскі, паставіў пад сумнеў магчымасць хуткага вызвалення беларускага журналіста Анджэя Пачобута, адзначаючы, што сітуацыя застаецца складанай і патрабуе ўвагі міжнародных інстытутаў:
-Вельмі цяжка казаць пра стасункі Беларусі і Польшчы. Так, Пачобут з’яўляецца сімвалам, але сімвалам нашым. Таму для Лукашэнкі – гэта вораг нумар адзін.

Экс-маёр контрвыведкі ABW Ганна Грабоўская-Сівец, падзялілася інфармацыяй пра апошнія выпадкі контрбяспекі Польшчы ў стасунках з Беларуссю, паказаўшы, як краіна абараняе свае інтарэсы ў рэгіёне.
-Быў затрыманы грамадзянін Польшчы ў Беларусі па досыць сумнеўных падставах. І гэта была правакацыя з боку Беларусі. Польшча адказала, мы таксама затрымалі грамадзяніна Беларусі і дабіліся яго дэпартацыі.
У ходзе сустрэчы эксперты абмеркавалі актуальныя пагрозы ў сувязі з манеўрамі “Захад-2025” і іх наступствы для рэгіёну.
Цалкам гутарка:




Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара






