У Беластоку 10-га лютага адбылася аўтарская сустрэча з Юркам Хмялеўскім, аўтарам кнігі Wierszalin 2.0. Historia, którą należało napisać od nowa. Удзельнікі — гісторыкі, даследчыкі памежжа і прадстаўнікі беларускай супольнасці — сабраліся ў Падляшскай ваяводскай бібліятэцы імя Лукаша Гурніцкага, каб абмеркаваць феномен Вершаліна і постаць прарока Іллі Клімовіча.

Юры Хмялеўскі разам з гасцямі вечара паразважаў, ці можна лічыць Іллю беларусам:
– Можна сказаць, але ён, напэўна, такой сведамасці не меў, але ўсё паказвае, што ён быў этнічным беларусам, у царкоўным жыцці гаварыў па-расейску. Норма была, што да святароў трэба было звяртацца па-руску.
– Была нейкая святасць у гэтым усім, у сэнсе прарок.
– Ён быў мясцовы чалавек, як усе. Напэўна, гэта ёсць такі час гісторыі, калі тоеснасць, народная свядомасць паўставалі. Яго бацька быў католікам, а маці праваслаўнай. Але там усе гаварылі на беларускай мове. Ён таксама так гаварыў, і, напэўна, ён быў свой чалавек.
Юрка Хмялеўскі таксама адзначае, што яго даследаванне спрабуе аддзяліць факты ад легенд, якія на працягу дзесяцігоддзяў фармавалі ўспрыманне Вершаліна. Паводле даследчыка, прарок Ілля прапаноўваў сваім паслядоўнікам адчуванне стабільнасці і ўпарадкавання ў хаатычным свеце міжваеннага памежжа, што робіць Вершалін асаблівай супольнасцю дагэтуль.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя






