
У Беластоку распачаў працу гурток ініцыятывы “Актыўным быць файным” пад лаканічнай назвай “Літаратурны”. На першым пасяджэнні прысутныя разбіралі раман Франца Кафкі “Працэс”.
Выбар твора тлумачыць кіраўнік гуртка Ян Альшэўскі:
– Гэты твор вельмі добра адлюстроўвае цяперашнюю сітуацыю ў краіне, адкуль мы прыехалі. Выбіраў я яе не канкрэтна па гэтай прычыне, выбіраў я хутчэй твор, які будзе найбольш цікавы для пэўнай групы людзей. Прааналізуем, абмяркуем гэты твор, а пасля вызначым наступны.

Гурток АБФ “Літаратурны” адбывацца па аўторках у хабе “Новая Зямля”. Удзел бясплатны. Пачатак а 18:00.
Беларускае Радыё Рацыя






