У Беластоку прайшоў брыфінг па выніках сустрэчы міністра юстыцыі, генеральнага пракурора Адама Боднера і яго намесніцы Зузаны Рудзіньскай-Блуш з бізнесам Падляшша.

Сярод ключавых тэм – абавязковае ўвядзенне медыяцыі ў будаўнічай сферы для паскарэння вырашэння спрэчак і разгрузкі судоў. Кажа Адам Боднер:
-Што было для нас істотным, гэта абмеркаванне пытанняў будаўніцтва і розных інвестыцыйных працэсаў. Добра бачна, што ваяводства развіваецца, а таксама і розныя дзяржаўныя закупкі, і на гэтай падставе часта ўзнікаюць спрэчкі. Прававая сістэма мусіць быць эфектыўнай.
Таксама міністр абвясціў, што з 31 сакавіка ў Польшчы адкрыецца першае бюро Еўрапейскай пракуратуры. Новая структура зоймецца барацьбой з махлярствам з фондаў ЕЗ і трансгранічнай злачыннасцю.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






