У межах фатаграфічный выставы «Радуніца», якая праходзіць у Беластоку, адбудзецца адкрытая лекцыя беларускі з Гародні Таццяны Калач пад назвай «Смяротныя прыкметы, павер’і і іх тлумачэнне».

Кажа сама даследчыца:
-Вы можаце даведацца пра смяротныя прыкметы і цікавосткі, чаму людзі – беларусы ці палякі – вераць у такія прыкметы. Нават дагэтуль вераць. Прыкметаў існавала і існуе вельмі шмат. Мы будзем дазнавацца, чаму менавіта яно так уладкавана. А яшчэ, я думаю, што гледачы і глядачкі, якія да нас прыйдуць, могуць узгадаць прыкметы сваіх сем’яў. І мы таксама паспрабуем разабрацца, чаму менавіта так, адкуль гэтыя вераванні і што яны азначаюць, у якіх мясцовасцях яны былі.
Лекцыя пройдзе ў Chill Time Club (вул. Św. Rocha 5, лок. 32), пачатак а 18-й. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Калач






