BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбудзецца лекцыя Уладзіміра Лобача

Універсітэт Валовіча сумесна з беластоцкім хабам «Новая зямля» ладзіць адкрытую лекцыю Уладзіміра Лобача, доктара гістарычных навук, заснавальніка і публічнага прадстаўніка Цэнтра антрапалогіі Універсітэта Валовіча.

Тэма лекцыі: «Антрапалогія акупацыі: Другая сусветная вайна вачыма беларускай вёскі». Менавіта так будзе называцца і чарговая кніга даследчыка, над якой ён зараз працуе:

– Цяпер я працую над манаграфіяй «Антрапалогія акупацыі: Другая сусветная вайна вачыма беларускай вёскі». Гэта кніга прысвечана погляду нашых вясковых людзей, так бы мовіць звычайных людзей, на якіх ніхто ніколі не звяртаў увагу. Як яны бачылі вайну, як яны бачылі жудасць акупацыі – партызанаў, немцаў, паліцаяў, як выжывалі. І вось гэтая праўда вельмі дарагая не толькі для мяне асабіста, бо я гэтыя звесткі дастаў не з архіва, а з палявых экспедыцый. Гэта праўда вельмі важная для ўсіх нас.

Лекцыя адбудзецца 7 снежня ў беластоцкім хабе «Новая зямля» па адрасе ul. Św. Rocha 5. Пачатак а 12-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя