У аўторак, 15 красавіка, у Райановым судзе Беластока адбудзецца другое паседжанне па гучнай справе пяці польскіх актывістаў, якіх абвінавачваюць у аказанні дапамогі мігрантам на мяжы з Беларуссю. З-за вялікай увагі грамадскасці працэс перанесены з Гайнаўкі ў Беласток — у найвялікшую судовую залу рэгіёна.

Кажа актывістка, рэжысёр Іаана Троц:
– 15 красавіка адбудзецца другая справа ў Беластоку. Перад судом пройдзе дэманстрацыя. Мне здаецца, што трэба прыйсці, сказаць і паказаць, што гэта не важна, хто што думае пра інтэграцыю мігрантаў, а проста калі хтосьці памірае, то трэба яму дапамагчы. І за гэта нельга судзіць людзей. Гэта вельмі проста.
Вядома, што Найвышэйшая адвакатская рада Польшчы звярнулася да міністра юстыцыі з просьбай перагледзець справу і скасаваць абвінавачанне. Пачатак працэсу у Беластоку— а 10:30, а ўжо з 9:30 каля будынку суда запланавана мірная дэманстрацыя салідарнасці з абвінавачанымі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tvn24.pl