26 красавіка ў Беластоку адбудзецца ўрачыстае закрыццё праекта па захаванні магіл беларускіх дзеячаў культуры і гісторыі на Усіхсвяцкіх могілках. Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў з Падляшша і Беларусі.

Кажа кіраўнік фонду «Тутака» – партнёр праекта, Павел Станкевіч:
– Для нас, як і для фонду, а таксама для мяне асабіста, вельмі важна, каб захаваць памяць для таго, што беларусы тут апынуліся не пасля дваццаць другога года ў дваццаць першым стагоддзі, але і жылі. Таксама склалі свае косткі ў магілах тут, у Беластоку, ці агулам на Падляшшы, на Беласточчыне. І варта памятаць, што тут існуем даволі даўно.
Падчас сустрэчы ўсе спонсары атрымаюць падарункі ад Хаба «Новая Зямля» і плакаты ад фонду «Тутака» як знак падзякі за ўдзел у праекце. Пачатак мерапрыемства а 16-й.
Месца: Chill Time Club Białystok, вул. Св. Роха 5, памяшканне 32, Беласток
Каманда ініцыятывы па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку сабрала сродкі пры падтрымцы краўдфандынгавай платформы для падтрымкі беларускіх праектаў Gronka.





Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Беларускае Радыё Рацыя і ЦБК





