BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку праходзіць выстава NIWA | ФАТАГРАФІІ «Ніва»

Вернісаж выставы “Нівы” адбыўся 30 студзеня. Выстава праходзіць пад ганаровым патранатам Польскага агенцтва друку (PAP) і будзе адкрыта для наведвання да 26.04.2026.

Дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку д-р Вальдэмар Ф. Вільчэўскі і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап маюць гонар запрасіць на вернісаж выставы

NIWA | ФАТАГРАФІІ «Ніва»

📅 30 студзеня 2026 г.
🕕 Пачатак а 18:00
📍 Падляшскі музей у Беластоку
Ратуша, Рынак Касцюшкі, 10

Выстава прымеркавана да 70-годдзя выхаду першага нумара Беларускага тыднёвіка «Ніва» і прадстаўляе выбраныя фатаграфіі з архіва рэдакцыі за 1956–2000 гады.

Гэта візуальная аповесць пра дзесяцігоддзі жыцця беларусаў у Польшчы – пра іх штодзённасць, працу, культуру, ідэнтычнасць і змены, якія фармавалі беларускую супольнасць Беласточчыны. Праз выразныя выявы твараў, суровыя краявіды і дынамічныя рэпартажныя кадры выстава стварае шматаблічны партрэт эпохі і людзей, якія яе складалі.

«…Гэта маленькія гісторыі, розныя твары і дзеянні, усе лакальныя, недзе з другой паловы XX стагоддзя. Тут ёсць і палітыка, і вялікая гісторыя. Можа, не вялікія, векапомныя падзеі з падручнікаў гісторыі, але шматгалосае рэха таго, што адбывалася ў Польшчы ў той час.» – з тэксту Іааны Кіноўскай да кнігі «Niwa Foto Arch».

Куратар выставы: Павел Грэсь
Супрацоўніцтва з боку PAP: Артур Рэшка