У Беластоку адбылася прэзентацыя паэтычнай кнігі Уладзіміра Арлова ŚVIECIACCA VOKNY DY NIKOHA ZA JIMI. Фонд Kamunikat.org перавыдаў кнігу, але толькі лацінкай, раней яна выходзіла адначасова лацінкай і кірыліцай, а падтрымаў праект Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Кажа кіраўнік Фонда Kamunikat.org Яраслаў Іванюк:
– Паэтычны зборнік мы выдалі падтрымліваючы традыцыю беларускай лацінкі, каб людзі ведалі, што ў Беларусі ў беларусаў ёсць дзве магчымасці запісу сваёй мовы, кірыліцай і лацінкай. Лацінскі алфавіт – гэта таксама рэальная магчымасць запісаць беларускую мову.
Кажа намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры Ілона Карпюк:
– Выданне гэтай кнігі на лацінцы – гэта наша беларуская культура, вельмі багатая на розныя правапісы і алфавіты. Гэта доказ нашай багатай гісторыі, як камунікаваць, асабліва сёння. Калі, напрыклад, мы як частка меншасці, якую я прадстаўляю, кожны дзень пытаем у сябе, ці камунікаваць з нашымі роднымі і дзецьмі кірыліцай ці лацінкай.
Госці вечара праслухалі вершы і расповед Уладзіміра Арлова пра гісторыю і сучаснасць беларускай лацінкі, атрымалі аўтарскі аўтограф.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя