Пра дзейнасць Беластоцкага цэнтра экстранай сувязі распавёў ягоны дырэктар Кшыштаф Грынявіцкі.

Акрамя непасрэднага накіроўвання званкоў у адпаведныя службы, у экстраных выпадках аператарам Цэнтра даводзіцца граць ролю псіхолагаў.
-Агулам працуе 40 аператараў, яшчэ 7 чалавек з адміністрацыйнай часткі. Аператары працуюць па 12-гадзіннай сістэме. У графіку дзяжурстваў чатыры групы, не больш за 9 – 10 асоб у кожнай. На кожнай змене працуюць два каардынатары, якія каардынуюць працу. Ёсць такія выпадкі, якія патрабуюць дапамогі іншых аператараў. Так, напрыклад, у выпадках паведамлення ад самазабойцы.
Сустрэча з супрацоўнікамі Цэнтра экстранай сувязі прымеркавана да Дня тэлефона выратавання 112, які адзначаецца ў многіх краінах Еўропы 11 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя