BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася канферэнцыя сферы турызму “Супрацоўніцтва – інавацыі – устойлівы турызм”

Ва Усходнееўрапейскай акадэміі прыкладных навук у Беластоку распачала працу канферэнцыя з серыі “Супрацоўніцтва – інавацыі – устойлівы турызм”.

Сярод актыўных удзельнікаў – прадстаўнікі мясцовага кіравання і самакіравання.

Важнасць тэмы бяспечнага турызму на Падляшшы падкрэсліў Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:

– Наш рэгіён мае для турызму ўсё. Ад чэрвеня, нават і яшчэ раней, рабілі мы ўсё, каб паказаць полькам і палякам, еўрапейкам і еўрапейцам, што Падляшша ёсць рэгіён бяспечны, ёсць рэгіён, які ў плане турызму можа паказаць шмат чаго. Мне, напрыклад, падабаецца турызм цішы, які робіцца ў нашым свеце ўсё больш запатрабаваным.

Кажа дырэктар Упраўлення турызму Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Кацярына Садоўская, якая падчас канферэнцыі была ўганаравана знакам «За заслугі ў сферы турызму»:

– Сітуацыя з турызмам на Падляшшы складаная. Турызм у крызісе. Асабліва з гледзішча складанай сітуацыі на польска-беларускай граніцы. І з таго, што назіраем у статыстыцы гатэляў, кавярняў у раёне Белавежскай пушчы і цалкам у ваяводстве, назіраем сур’ёзны спад. Мы стараемся падтрымліваць турыстычную галіну, у нас існуе шэраг адмысловых праграм.

Падчас канферэнцыі ўдзельнікі маюць магчымасць паслухаць лекцыі ад прафесіяналаў, якія ахопліваюць шырокі спектр тэм. Сярод тэмаў: найноўшыя тэхналогіі, якія падтрымліваюць развіццё турызму, аналіз стану рэалізацыі ўстойлівага турызму ў Падляшскім ваяводстве, а таксама прыклады паспяховай турыстычнай практыкі – як з рэгіёну, так і з усяго свету.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя