У Беластоку распачала працу EMYA2025 Annual Conference and Awards Ceremony — адна з найпрэстыжнейшых падзей у еўрапейскім музейным календары.

Сёлетнім гаспадаром канферэнцыі выступае Музей Памяці Сібіры — пераможца Прэміі Рады Еўропы 2024 года. Кажа супрацоўнік музея Павел Каліш:
-Да нас прыехалі ўдзельнікі канферэнцыі. Яны маюць магчымасць наведаць музей у суправаджэнні экскурсавода, экскурсія на ангельскай мове. Акрамя гэтага, адбудуцца варштаты, прысвечаныя розным тэмам.
У сценах музея прайшлі майстар-класы, сустрэчы з сібіракамі, а таксама экскурсіі па сталай экспазіцыі.

Супрацоўнік музея Томаш Данілецкі адзначыў, што падчас музейных майстар-класаў гавораць пра музеі, але так ці інакш уздымаюць праблемы сучаснасці:
-Яны ёсць і зараз – тое, што адбываецца на Усходзе, вайна ва Украіне. Таксама маем дачыненне з дэпартацыямі. І мы адчуваем цяжар гэтых падзей.
На падзею прыбыло каля 200 удзельнікаў з Польшчы, Іспаніі, ЗША, Літвы, Нідэрландаў, Турцыі, Украіны і Швейцарыі. Гэта музейныя спецыялісты, даследчыкі, партнёры форуму і прадстаўнікі намінаваных музеяў. Канферэнцыя працягне працу да 25-га траўня.
Цалкам матэрыял:








Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара