BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася мультымедыйная выстава «Białystok – tu mieszkam»

У Беластоку адкрылася мультымедыйная выстава «Białystok – tu mieszkam», якая прадстаўляе працы 13 мастакоў з Беларусі і Украіны — тых, хто сёння жыве і творыць у Беластоку.

Іх работы адлюстроўваюць асабістае ўспрыманне горада, пачуцці, якія ён у іх выклікае, і тое, як Беласток выглядае вачыма іншаземцаў.

Кажа арганізатар, дырэктар фонда OKNO NA WSCHÓD Павел Міцкевіч:

Наша фундацыя падтрымлівае шмат беларусаў і ўкраінцаў, якія знайшлі ў Беластоку свой новы бяспечны дом. Як жывецца беларусам, альбо ўкраінцам у іх новым горадзе  – праз карціны, вобразы, праз мастацтва хацелі голас даць мастакам.

На вернісажы прысутнічаў і намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі, якія падкрэсліў важнасць культурнай інтэграцыі і дыялогу:

-Людзі з усходу мяжы знайшлі ў Беластоку свой прытулак. З розных прычын яны мусілі выехаць, хто з Беларусі, хто з Украіны. Я рады, што яны могуць тут жыць і ствараць мастацкія творы.

Выстава «Białystok – tu mieszkam» будзе працаваць у Галерэі Parter Książnicy Podlaskiej (вул. Marii Curie-Skłodowskiej 14A)  да 9 траўня 2025 года. Уваход вольны. Акрамя таго, на сайце фонда OKNO NA WSCHÓD адкрыты дабрачынны анлайн-аукцыён, на якім можна набыць працы ўдзельнікаў выставы. Сродкі будуць накіраваныя на падтрымку незалежных мастакоў і далейшае развіццё міжкультурных ініцыятыў у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя