BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася выстава Адама Шлефарскага

Пасля працяглага капітальнага рамонту вядомы беластоцкі культурны цэнтр Сподкі вяртаецца да культурнай дзейнасці. 27 сакавіка тут адбылося адкрыццё выставы беластоцкага мастака Адама Шлефарскага. Экспазіцыя мае юбілейны характар і падсумоўвае 40 гадоў творчай дзейнасці мастака і яго 65-гадовы жыццёвы шлях.

Выстава мае назву «Дастаткова глядзець…» і ў сваёй экспазіцыі ўтрымлівае жывапіс, акварэлі, малюнкі і фотаздымкі. Выстава будзе адкрытая для наведвальнікаў да 11 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя