BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адкрылася выстава каваных крыжоў Падляшша

У Падляшскім музеі народнай культуры (Leśna 7, Wasilków) адбылося адкрыццё новай часовай выставы «Надгробны кавальскі крыж на Падляшшы».

Губерт Чаханьскі
Губерт Чаханьскі

Куратар выставы Губерт Чаханьскі адзначае, што каваныя крыжы — адна з найважнейшых частак культурнай спадчыны Падляшша, і часам гэтыя артэфакты трапляюць у калекцыю з самых незвычайных месцаў:

– Наш збор прысвечаны творам сакральнага і царкоўнага мастацтва. Перадусім крыжам, якія ўсталёўваюць на магілах, яны з’яўляюцца найважнейшай часткай пахаванняў. Мы правялі чарговае даследаванне і адшукалі на могілках каля 80 каваных крыжоў. Частку крыжоў уратавалі калекцыянеры, яны ездзілі па месцах скупкі металалому і там іх адшукалі.

На выставе можна ўбачыць 35 з 80 музейных адзінак – каваных крыжоў – найбольш характэрных і мастацка выразных для Падляшша. Выставу «Надгробны кавальскі крыж на Падляшшы» можна наведаць да канца сакавіка 2026 года ў працоўныя гадзіны музея.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя