У беластоцкім Падляшскім музеі, які знаходзіцца ў гарадской ратушы, адкрылася фотавыстава “Ніва. Фотаздымкі”, прысвечаная 70-годдзю тыднёвіка беларусаў у Польшчы.

На адкрыццё прайшло шмат гасцей, сярод іх і ўнук Ларысы Геніюш Міхась Геніюш:
-Я прыехаў у Беласток, калі мне было чатыры гады. І я з цікавасцю прыглядяюся на гэта ўсё, таму што ўсё гэта для мяне вельмі знаёмае. Шукаю знаёмых людзей. Бачу, што вельмі многа здымкаў, зробленых праз сяброў маіх бацькоў. Гэта для мняе вельмі цікава. Пазнаю і горад, і вёскі вакол горада. Усё вельмі цікавае. Гэта вельмі кранае мяне за сэрца.

На выставе прадстаўленыя архіўныя здымкі з тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» з гадоў 1956-2000. Іх падабраў і апрацаваў вядомы фатограф Павел Грэсь, які і з’яўляецца куратарам выставы. Яна будзе працаваць да 26 красавіка.
* * *
“НІВА. Фотаздымкі”- такі назоў мае выстава, што адкрылася, няпярэдадні ў Падляшскім музеі Ратушы ў Беластоку. На выставе прадстаўленыя архіўныя здымкі з тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» з гадоў 1956-2000. Іх падабраў і апрацаваў вядомы фатограф Павал Грэсь, які і з’яўляецца куратарам выставы.

– Амаль 20 тысяч здымкаў, але гэта справа не ў колькасці. Трэба было падабраць здымкі, каб распавесці гісторыю і каб яны былі цікавымі, калі ідзе пра эстэтыку фатаграфічную. Тут ёсць здымкі, якія цікавыя па форме, а другія – важныя для выставы, для тэмы, для самой гісторыі. І дзе ёсць важна, што ёсць на здымку, а не як ёсць паказана
Выстава «Ніва. Фотаздымкі» прымеркаваная да 70-годдзя тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Яна будзе працаваць у Падляшскім музеі Ратуша, што па вуліцы Рынак Касцюшкі ў Беластоку, да 26 красавіка 2026
Цалкам матэрыял:
























Беларускае Радыё Рацыя






