BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася выстава Ташы Кацубы

У Беластоку ў Галерэі імя Сляндзіньскіх, што месціцца па вуліцы Легіянова, 2, прайшоў прэм’ерны вернісаж выставы беларускай мастачкі і дызайнеркі моды пад назвай «0/KATSUBA». Экспазіцыя ўяўляе сабою шэсць аб’ектаў ад 1 да 5 і 0 з назовамі – «Добры паліцыянт», «Надзея», «Ваяр кахання», «Кандыдат у веру», «Смерць» і «Спроба пазбавіцца сораму».

выстава Ташы Кацубы

Гаворыць каардынатар вытсавы – Давід Буйно:

-Я вырашыў запрасіць Ташу Кацубу, якая паказала добрага паліцыянта. Ружовы строй, такая фантазія, паліцыянт добры, такі, які нікога не пакрыўдзіць. І мы былі ў захапленні ад Ташы, як асобы, і ад яе творчасці.

Творы Ташы Кацубы выклікаюць у кожнага свае жыццёвыя эмоцыі, перажыванне якіх робіць толькі мацнейшымі – лічыць іншая каардынатарка выставы Катажына Сіверска:

-Таша – вельмі моцны і адважны чалавек. Думаю, на гэтай выставе людзі змогуць знайсці адлюстраванне сваіх эмоцый.

Таша Кацуба – беларуска-польская мастачка і дызайнерка моды родам з Палесся. У 2021 годзе выехала з Беларусі, жыве і працуе ў Лодзі. Яе выстава «0/KATSUBA» ў Беластоку будзе экспанавацца да 28 снежня.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя