9 кастрычніка ў Беластоку на будынку Арышта Следчага па адрасе Каперніка, 21 была ўсталяваная памятная шыльда, прысвечаная ахвярам ромскага народа – першае месца памяці такога роду ў горадзе.

Па словах упаўнаважанага Падляшскага ваяводы па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў Артура Канапацкага, такія справы маюць вялікае значэнне для ўсіх нацыянальных меншасцяў Падляшша:
-Адрас Каперніка, 21 – гэта месца, якое з’яўляецца трагічным напамінам, блізкім для ўсіх нацыянальных меншасцяў.

Кажа Віцэ-прэзідэнт Цэнтральнай Рады Ромаў у Польшчы Караль Квяткоўскі:
-Для нас гэта вельмі многа значыць. Гэтым мы аддаём даніну павагі нашай супольнасці.
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі Арышта Следчага ў Беластоку, прадстаўнікі ромскага, сінці і яўрэйскага народаў, праваслаўны і каталіцкі святары, гарадскія актывісты і медыя, што падкрэсліла яго значэнне для розных супольнасцяў і важнасць захавання гістарычнай памяці.
Цалкам гутарка:




















Беларускае Радыё Рацыя






