BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрыўся Суседскі Дом

У Беластоку 18 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё новай грамадскай прасторы — Суседскага Дома, якую стварыў і адкрыў Фонд «Акно на Усход». Дом стане месцам сустрэч, сумесных ініцыятыў і падтрымкі мясцовай супольнасці.

Павел Міцкевіч

Як адзначае арганізатар падзеі Павел Міцкевіч, Суседскі Дом задуманы як адкрытая прастора для ўсіх, хто хоча паўдзельнічаць у цікавых праектах ці арганізаваць нешта сваё:

-Гэта адкрытае месца для ўсіх жыхароў Беластока, незалежна ад таго, які ты маеш пашпарт, на якой мове размаўляеш. Тут можна ўзяць удзел у івэнтах, арганізаваць сваё.

Валанцёры праекта з Беларусі і Грузіі падкрэсліваюць, што Суседскі Дом таксама адказвае на міграцыйныя змены ў сацыяльнай структуры Беластока і дае шанец на інтэграцыю:

-Гэты праект дае пачуццё, што ты можаш неяк уплываць на грамадства. Прыходзіць адчуванне, што ты не самотная. Ты не адна ў іншай краіне.

-Гэта мажлівасць аб’яднаць беларусаў і тых, хто толькі прыехаў.

Суседскі Дом, адкрыты Фондом «Акно на Усход», гатовы прымаць усіх ахвочых па адрасе: вул. Сянкевіча 82, паверх -1. Афіша Дома і прыём заявак на мерапрыемствы даступныя ў сацыяльных сетках Фонду.

Падрабязнасці тут: https://www.facebook.com/fundacjaoknonawschod

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя