На юрыдычным факультэце Універсітэта ў Белостоку адкрываецца Нацыянальны кангрэс дэпартаментаў і выкладчыкаў рэлігійнага права. Удзельнікі абмяркуюць прававую сітуацыю рэлігійных аб’яднанняў у еўрапейскіх краінах.

Кажа арганізатар сустрэчы, прарэктар па развіцці Універсітэта ў Беластоку, прафесар, доктар хабілітаваны Яраслаў Матвеюк:
-У канферэнцыі ўдзельнічаюць навукоўцы з усіх польскіх універсітэтаў, найважнейшых цэнтраў, якія займаюцца рэлігійным правам. Тэмай канферэнцыі з’яўляюцца агульныя рэлігійныя праблемы ў еўрапейскіх краінах.
У праграму Кангрэса былі ўключаны 44 даклады. Сярод іх – тэмы альтэрнатыўнай мадэлі навучання рэлігіі у школе; праблемыя тлумэчэння артыкула 53 Канстытуцыі Польшчы; рэгуляванне адносін паміж дзяржавай і рэлігійнымі асацыяцыямі з пункту гледжання Еўрапейскага суда па правах чалавека; і нават прававы стан неапаганскіх культур у Польшчы.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






