Беластоцкі Асяродак Культуры і Цэнтр імя Людвіка Замэнгофа атрымалі фінансаванне ад Яўрэйскага гістарычнага інстытута ў Польшчы на рэстаўрацыю надгробка Сары (Соры) Замэнгоф – цёткі знакамітага стваральніка мовы эсперанта Людвіка Замэнгофа.

Кажа ўдзельніца праекта, супрацоўніца Цэнтра імя Людвіка Замэнгофа Агнешка Кайданоўска:
– Гэты надгробак быў знойдзены валанцёрамі, якія штогод прыязджаюць і даследуюць яўрэйскія могілкі на вуліцы Усходняй.
Праца будзе праводзіцца ў супрацоўніцтве з Фондам аднаўлення могілак у Беластоку. Акрамя рэстаўрацыі, запланаваны адукацыйныя мерапрыемствы: лекцыя пра сям’ю Замэнгофаў і адукацыйны пешаходны тур па яўрэйскіх могілках на вуліцы Усходняй. Фінансаванне праекта складае 11 250 злотых.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і BOK.






