BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адзначылі 104-ю гадавіну перамогі ў Бітве пад Варшавай

У Беластоку ўрачыста адзначылі 104-ю гадавіну перамогі ў Бітве пад Варшавай. Больш вядомай пад назвай «Цуд на Вісле».

На плошчы перад помнікам маршалку Юзэфу Пілсудскаму адбыўся ўрачысты мітынг з выступам кіраўнікоў горада і ваяводства, а таксама ўскладанне кветак і парад вайскоўцаў Беластоцкага гарнізона.

Гаворыць падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:

-Сёння хочам выказаць перадусім нашую салідарную падтрымку Польскай арміі, якая з’яўляецца гарантам нацыянальнай бяспекі. Вайсковыя падраздзяленні разам з сілавымі структурамі ахоўваюць зараз межы нашай дзяржавы, і разам з гэтым – нашу тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт.

«Цуд на Вісле» – гэта пераломны момант у савецка-польскай вайне, які адбыўся 15 жніўня 1920 года, калі польская армія разбіла пад Варшавай пераўзыходзячую па колькасці армію бальшавікоў. Тым самым забяспечыўшы сабе перамогу ў змаганні за незалежнасць.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя