У Беластоку ў межах XXVII Дзён Крэсовай культуры прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню імянін Юзэфа Пілсудскага. Удзельнікі ўрачыстасцяў сабраліся каля помніка маршалка, дзе адбылося ўскладанне кветак і ўшанаванне яго памяці.

Падкрэслівалася, што постаць Пілсудскага звязана не толькі з польскай гісторыяй, але і з лёсам суседніх краін, у тым ліку Беларусі. Пра гэта распавёў сябра Камітэта ўсталявання помніка Пілсудскаму ў Беластоку Ян Бузун:
-Маршалак Пілсудскі бачыў, як супольнасць нацый абараняецца на ўсходзе ад Савецкай Расеі. У Беларусі тады цяжка было знайсці, і народ, відаць, не меў палітычнай свядомасці, і не знайшоўся такі лідар, які змог бы павесці за сабой. Быў генерал Станіслаў Булак-Балаховіч, але людзі за ім не пайшлі.
У межах Дня імянін таксама былі падведзены вынікі XI конкурсу дзіцячага мастацтва «Маршалак Пілсудскі вачыма дзіцяці», дзе юныя ўдзельнікі прадставілі свае творчыя працы. Увечары адбудзецца сустрэчай са скульптарам Янам Вакуліньскім у Галерэі імя Слендзінскіх, дзе гаворка пойдзе пра стварэнне помніка Пілсудскаму і мастацкія аспекты яго працы.
Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя






