14-га снежня ў беластоцкім хабе “Новая Зямля” прайшла сустрэча беларускай дыяспары горада з Валерыям Сахашчыкам і Андрэем Ягоравым. На павестцы дня: патэнцыял руху аб’яднання беларусаў свету для вызвалення Беларусі.

Уражаннямі ад сустрэчы падзяліўся прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык:
– Дыяспара ў Беластоку больш дарослая. Відаць, што шмат людзей, якія даўно ўжо займаюцца, цікавяцца палітыкай, у палітыцы добра разбіраюцца. Усе думкі і выступы вельмі разважлівыя, вельмі сталыя. Мне было прыемна размаўляць, я шмат карыснага пачуў. Мне падаецца, што ў беластоцкай дыяспары вельмі вялікі патэнцыял. Будзе сумесная праца, будуць сумесныя вынікі, усё будзе.

Спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў падвёў вынікі абмеркавання з беларускай дыяспарай Беластоку будучых выбараў у КР:
– Канструктыўнае гучала, што людзі ўсё ж такі бачаць перспектыву ў выбарах у Каардынацыйную Раду і ў стварэнні рэальнага прадстаўнічага органа. Людзі глядзяць з надзеяй на гэтыя выбары. Яны хочуць адкрытых і транспарэнтных выбараў, зразумелай сістэмы. Тут мы пераходзім да крытыкі, што тая сістэма, якая прапанаваная зараз Каардынацыйнай Радай, яна не ўспрымаецца ў розных аспектах.
Матэрыял у далучаным гукавым файле:
Падчас сустрэчы грамадска-палітычнымі дзеячамі беларускай апазіцыі ў выгнанні былі абмеркаваны “вокны мажлівасці” для беларускай дыяспары па вызваленні Беларусі і далейшыя шляхі супрацы.
Прапановы па аб’яднанні ўсіх дэмакратычных беларускіх апазіцыйных сілаў у выгнанні і далейшых кроках чакаюць па электронным адрасе: [email protected].

Беларускае Радыё Рацыя






