Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ў зняволенні. Такім чынам яны павіншавалі з Днём Волі і з днём народзінаў тых палітвязняў, якія вымушаны яго сустракаць у сакавіку ў турме.

Гаворыць адзін з арганізатраў акцыі Іван Каспяровіч:
– Каб іх не забывалі, каб зразумелі іх сваякі, што мы іх помнім, што ніхто не забыты, як бы там не гаварылі ў Беларусі, што, маўляў, усё забыта. Гэта не праўда, мы іх не забылі, мы ўсіх іх памятаем. Няхай яны трымаюцца, і мы жадаем, каб яны хутчэй былі вызвалены.
Удзельніца акцыі Надзея таксама дадае, што ў такі святочны Дзень Волі, як сёння, усе незаконна асуджаныя палітычныя вязні павінны быць на волі, а не ў турмах:
– Ну і свабоду палітвязням, каб усіх мы дачакаліся, каб яны былі здаровыя, каб у Дзень Волі людзі выйшлі на волю, якія сядзяць там ні за што.
Па дадзеных праваабаронцаў, па меншай меры 1201 чалавек зараз знаходзіцца ў Беларусі ў зняволенні па палітычна матываваных справах. 93 з іх у гэтым месяцы сустракаюць за кратамі свой дзень народзінаў.
Цалкам матэрыял:










Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя