BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку на “Мове Нанова” абмеркавалі беларускую міфалогію

У Беластоку адбыўся чарговы занятак курсаў “Мова Нанова”. Гэтым разам тэмаю была – беларуская міфалогія.

Пра дамавікоў, русалак і іншых нячысцікаў распавяла мастачка, пачынаючая пісьменніца і заснавальніца дзіцячага праекта «Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце» Таццяна Калач.

-Шмат хто з сучасных беларусаў і беларусак чуў пра беларускую міфалогію. Але так вельмі ўмоўна. І калі запытваешся пра нейкія канкрэтныя рэчы, часта бывае такі адказ: так, я нешта чуў, але не вадаю падрабязнасцяў. І мне стала цікава знаёміць людзей з беларускай міфалогіяй. У нас вельмі яскравая міфалогія. У нас ёсць свае асаблівасці. У кожным мястэчку ёсць штосьці настолькі цікавае, што здаецца, нідзе гэта больш не сустракаецца. І самае важнае – данесці да людзей, што ў нас ёсць свая гісторыя, свая каштоўнасць, якую можна вывучаць праз беларускую міфалогію.

Зараз у Беластоку ідзе трэці сезон курсаў “Мова Нанова”. Яны былі арганізаваныя ў 2022 годзе. І праходзяць ў хабе Новая зямля, кожны другі панядзелак.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя