BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку недастатковы набор у беларускамоўную групу садка №14

У Беластоку падвялі папярэднія вынікі рэкрутацыі ў гарадскія дзіцячыя садкі. Для садка Przedszkole Samorządowe №14 вынікі набору аказаліся значна ніжэйшыя, чым чакалася.

Ганна Смык-Койла
Ганна Смык-Койла

Пакуль у беларускамоўную групу запісаліся толькі шэсць дзяцей. Дырэктарка садка Ганна Смык-Койла кажа, што сітуацыя выклікае вялікую трывогу, бо ад колькасці дзяцей залежыць будучыня ўсёй установы:

– На першым этапе набору ўдалося прыняць 19 асоб. Гэта невялікая група, але магчыма яна будзе дадавацца. На момант набору мы мелі 52 месцы, у беларускую групу запісалася толькі 6 асоб рознага ўзросту з тых 19-ці. Горад не прыме рашэння аб ліквідацыі з-за недастатковага набору дзяцей, але ўсё можа быць.

Садок Przedszkole Samorządowe №14 — адзіны муніцыпальны садок у Беластоку, дзе дзейнічаюць групы з беларускай мовай навучання. Менавіта таму, па словах дырэктаркі, вынікі сёлетняй рэкрутацыі могуць стаць вызначальнымі для яго далейшага лёсу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя