BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку новы сезон бясплатных курсаў ідыш

У Беластоку распачынаецца новы сезон бясплатных курсаў мовы ідыш, якія ладзіць музей  “Miejsce” (вул. Малмеда, 6). Гэтыя заняткі — працяг папулярнай праграмы, прысвечанай жывой культурнай спадчыне рэгіёну.

Юліўс Нарвіла
Юліўс Нарвіла

Як і ў папярэдніх сезонах, заняткі будзе весці выкладчык з Коўна Юліўс Нарвіла:

– Здзіўляюся, чаму яны ўвогуле прыходзяць, я іх пытаюся, калі яны прыходзяць. Гэта вельмі цікава. Мова адкрывае цывілізацыю, але ён адкрывае і падыход да габрэяў, ты можаш правільна выказацца на ідыш, і вам адкрыецца габрэйскі свет, мудрасць, габрэйская кухня, габрэйскі гумар, габрэйскі тэатр, габрэйскія песні.

Сёлета курсы адбываюцца дзякуючы фінансавай падтрымцы Маршалка Падляскага ваяводства. Арганізатары падкрэсліваюць, што мэта праграмы — заахвоціць жыхароў і гасцей Беластока адкрываць для сябе шматкультурную гісторыю Падляшша праз мову і традыцыі ідыш. Чарговыя заняткі пройдуць 7-га лістапада. Пачатак а 18-й.

Цалкам матэрыял:

У Беластоку новы сезон бясплатных курсаў ідыш
У Беластоку новы сезон бясплатных курсаў ідыш

Беларускае Радыё Рацыя