Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы падвяла вынікі сыходзячага года. Сярод іх супольны праект: у выдавецтве Kamunikat.org у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”. Серыя запачаткавана Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва й МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Сярод укладальнікаў кнігі – Надзея Запруднік.

Кажа саўкладальніца кнігі, гісторык і архівіст Наталля Гардзіенка:
– Гэта выданне як даніна памяці таму выбітнаму беларусу, дзе сабраныя звесткі пра яго, ягоны біяграфічны нарыс, успаміны розных людзей пра яго. Гэтак і тэксты самога Янкі Запрудніка, які быў журналістам і гісторыкам, артыкулы, нарысы. Ліставанні і вершы дапамагаюць уявіць разнастайную цікавую спадчыну беларускага дзеяча.
Адмыслова для гэтай кнігі было запісанае ўжо пасля смерці Янкі Запрудніка інтэрв’ю з ягонай жонкай спадарыняй Надзеяй.
Па словах Наталлі Гардзіенкі, прэзентацыі выдання пра Янку Запрудніка, прынамсі ў ЗША, пройдуць цягам 2025 года. Зараз кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі” даступная для набыцця ў інтэрнэт-краме Фонда “Камунікат”.
Кніга тут:
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота БІНіМ






